Беларуская Служба

Еўрапарламент даў згоду на блакаду імпарту газу з Расіі 

11.04.2024 17:34
Магчымасць блакіроўкі паставак газу з Расіі і падтрымка для вырабу чыстага вадароду ў рэгіёнах здабычы - вось некаторыя з рашэнняў, прынятых Еўрапарламентам.
Еўрадэпутат Ежы БузэкEuropean Union

Гаворка ідзе пра вадародна-газавы пакет, ініцыятарам якога быў польскі еўрадэпутат, былы прэм’ер-міністр Ежы Бузэк.

Гэта першая падобная пастанова ў Еўрасаюзе, якая дае дзяржавам-сябрам права прыпыняць імпарт газу з Расіі і Беларусі з-за пагроз бяспекі.

«Дагэтуль гэта рэгулявалася на ўзроўні Еўрасаюза, праз уводзення агульных санкцыі. Цяпер гэта можа зрабіць адна краіна-сябра і такім чынам папярэдзіць увесь ЕС», — сказаў Польскаму радыё еўрадэпутат Ежы Бузэк.

Гэта важна ў тым ліку ў кантэксце доўгатэрміновых кантрактаў, каб кампаніям не даводзілася плаціць высокія кампенсацыі пасля выхаду з кантрактаў з расійскім пастаўцом. Былы прэм’ер-міністр Ежы Бузэк звяртае ўвагу і на іншыя ключавыя палажэнні.

«Гэта гістарычны пакет, таму што ён датычыцца вадароду, будучага энерганосьбіта», — дадаў ён.

Пакет уключае падтрымку вырабу чыстага вадароду ў рэгіёнах здабычы карысных выкапняў для садзейнічання дадатковай фінансавай падтрымкі інвестыцый. У звязку з гэтым у Польшчы хочуць выкарыстаць патэнцыял Сілезіі для развіцця зялёнай вадароднай эканомікі ў рамках энергетычнай трансфармацыі.

ПР/юл